Круглы стол для настаўнікаў, якія выкладаюць вучэбны прадмет “Мастацтва”, па тэме “Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі як сродка эфектыўнасці адукацыйнага працэсу” праходзіў ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе.
Педагогі Навагрудскага раёна абмеркавалі актуальныя метады і прыёмы кагнітыўнай візуалізацыі і іх прымяненне для рашэння розных вучэбных задач у працэсе вывучэння вучэбнага прадмета “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”.
Практычнае ўвасабленне тэмы ўдзельнікі метадычнага аб’яднання ўбачылі на ўроку мастацтва ў 6-м класе, які правяла настаўнік Алена Кліменка. Менавіта дзякуючы выкарыстанню наглядных сродкаў, аналізу твораў жывапісу, прагляду тэатралізаванага прадстаўлення народнага свята “Каляды”, стварэнню падчас творчай майстэрні ўласных “твораў мастацтва” удалося дасягнуць высокай якасці правядзення вучэбнага занятку па тэме “Святы ў розных культурах свету”. Вучэбны занятак быў насычаны прыёмамі кагнітыўнай візуалізацыі.
Безумоўна, выкарыстанне візуальных форм прадстаўлення вучэбнага матэрыялу спрыяе ўдасканаленню самастойнай вучэбна-пазнаваўчай і мастацка-творчай дзейнасці вучняў.
Алена МАЛАШЭЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна