Паляцкішскія школьнікі наведалі Воранаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

- 9:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. У гэтым упэўніліся навучэнцы Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна, калі наведалі Воранаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Старшы лейтэнант А.С.Пажарыцкі ветліва сустрэў дзяцей і пазнаёміў з пажарна-тэхнічным узбраеннем часці. Ён расказаў пра пажарную тэхніку і паказаў дзецям, як і чым абсталяваны машыны, для чаго служыць той ці іншы прадмет са шматлікага пажарна-тэхнічнага ўзбраення. Затым расказаў пра пажары, на якія выязджаюць ратавальнікі і пра прычыны, па якіх яны здараюцца, прывёў прыклады пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём.

Школьнікі ўбачылі, як адбываецца збор і выезд на пажары ў надзвычайнай сітуацыі. Жадаючыя змаглі пасядзець у кабіне, прымерыць баявое адзенне ратавальніка-пажарнага і адчуць сябе сапраўдным ратавальнікам. Дзеці падзякавалі супрацоўніку МНС за цікавую экскурсію і паабяцалі, што небяспечныя сітуацыі будуць абыходзіць бокам.

 

Тэрэса ГЛУШКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
Паляцкішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий