Смаргонскія школьнікі наведалі Мінскі абласны драматычны тэатр  

- 16:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках удзелу ў дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” навучэнцы 6-х класаў сярэдняй школы № 3 Смаргоні наведалі Мінскі абласны драматычны тэатр.

Ужо другі раз шасцікласнікі едуць у Маладзечна. На гэты раз адбылася прэм’ера інтэрактыўнага спектакля “Навагодні драйв”. Дзеянне ў спектаклі адбываецца ў Каралеўстве Зла, у якім выпадкова апынуліся два абалдуі – Чох і Абалдуй. Яны выпадкова вызвалілі Каралеву Зла, якую Дзед Мароз доўгі час утрымліваў у няволі, бо яна шкодзіла правядзенню навагодніх святаў. Вырашыла Каралева знішчыць Дзеда Мароза, Снягурку і падарункі дзецям. Чох і Абалдуй скралі Снягурку, “замарозілі” елку і схавалі ў цёмным зімовым лесе навагоднія падарункі.

Праз шматлікія выпрабаванні прыйшлося прайсці Снягурцы і Дзеду Марозу. На дапамогу прыйшоў бясстрашны Шар Шарыч, гламурная Кіці і добрая Цукерачка. Казачныя героі вярнулі Дзеду Марозу Снягурку і падарункі, а дзецям – свята. 

Падчас прагляду спектакля маленькія гледачы актыўна ўдзельнічалі ў дзеянні, дапамагалі добрым героям змагацца са злом: дзеці спявалі разам з героямі песні, чыталі заклінанні, разгадвалі загадкі. Як у сапраўднай казцы, дабро перамагло зло. Каралева пакарана, а Новага года дзеці ўсё ж такі дачакаліся.

Усім гледачам спадабаўся не толькі спектакль, але і інтэрактыўная пляцоўка, якую падрыхтавалі маленькім гледачам пасля прагляду спектакля арганізатары мерапрыемства. У фае тэатра казачныя героі Снегавік і Дзед Мароз разам з дзецьмі на чароўным цягнічку праехалі па розных станцыях: “Музычная”, “Пушкінская”, “Чароўная”. На станцыі “Пушкінская” удзельнікі гульні чыталі вершы пра зіму, на “Музычная” спявалі песні, вучыліся паказваць розныя фокусы на станцыі “Чароўная”.

Новы год – час чараўніцтва, веры ў цуды і дабро. Дзякуючы такім мерапрыемствам дзеці працягваюць марыць і верыць у казку.

 

Вольга ІЛЬІНА,
класны кіраўнік 6 “А” класа
сярэдняй школы № 3 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий