Створаны профільныя класы педагагічнай і спартыўнай спецыялізацыі

- 16:11ВИТЕБЩИНА, Регионы

У Полацкім дзяржаўным універсітэце адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання дагавора аб стварэнні профільных класаў “Квадрывіум” педагагічнай спецыялізацыі і “Старт” спартыўнай спецыялізацыі.

Новы крок да супрацоўніцтва зрабілі Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, сярэдняя школа № 10 імя В.М.Азіна Полацка, сярэдняя школа № 11 Наваполацка, Полацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб “Прыдзвінне” і Сацыяльна-педагагічны цэнтр Наваполацка.

– Вельмі важна, каб будучыя абітурыенты не памыліліся ў выбары прафесіі і сапраўды знайшлі сваё прызванне ў жыцці, – акцэнтаваў увагу дырэктар Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наваполацка Генадзь Булах. – У нас працуюць псіхолагі і педагогі, якія будуць дзяліцца вопытам, асаблівасцямі сваёй складанай, цікавай прафесіі.

“Квадрывіум” і “Старт” створаны з мэтай арганізацыі навучання школьнікаў з падрыхтоўкай на павышаным узроўні па біялогіі, матэматыцы, фізічнай культуры і здароўі для наступнага працягу адукацыі на першай ступені ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, арыентацыі іх на атрыманне вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях педагагічнага профілю, а таксама правядзення факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці, павышэння інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу навучэнцаў педагагічнага і спартыўна-педагагічнага класаў.

– Наш універсітэт па-сапраўднаму становіцца адукацыйным, культурным і сацыяльным цэнтрам рэгіёна, ён усё больш і больш актыўна ўзаемадзейнічае з рознымі ўстановамі, – адзначыў рэктар ПДУ Алег Раманаў. – Мы лічым, што разам зможам дапамагчы маладым людзям гарманічна развівацца і станавіцца самастойнымі.

 

Таццяна БОНДАРАВА
Фота Паліны Касарэўскай

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий