Віртуальны краязнаўчы музей “Вытокі” Лойкаўскай сярэдняй школы стаў прызёрам абласнога конкурса  

- 10:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вэб-сайт віртуальнага краязнаўчага музея “Вытокі” Лойкаўскай сярэдняй школы стаў прызёрам абласнога конкурса “Віртуальны музей установы адукацыі”, арганізаванага Гродзенскім абласным цэнтрам турызма і краязнаўства. Вынікам працы музея стала другое прызавое месца.

Каб школьны музей выйшаў у віртуальную прастору, была створана творчая група, у склад якой увайшлі адміністратар сайта, настаўнік гісторыі Вераніка Сяліцкая, кіраўнік музея “Вытокі” Люцына Раманчук, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Юныя экскурсаводы” Леакадзія Сялецкая, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Ракурс” Вольга Ляшчук.

Падчас віртуальнага тура можна падарожнічаць па раздзелах музея, даведацца гісторыю нашага краю, пазнаёміцца з каштоўнымі экспанатамі, праглядзець відэаэкскурсіі.

Наш музей развіваецца, папаўняецца новымі экспанатамі. У музейнай справе выкарыстоўваюцца сучасныя інтэрактыўныя формы работы з навучэнцамі. Сярод іх тэатралізаваныя экскурсіі, квесты, падарожжы па сядзібна-паркавых комплексах, урокі ў музеі, канферэнцыі юных даследчыкаў, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Сваю дзейнасць мы прэзентуем у сродках масавай інфармацыі.

Напрацоўкі, размешчаныя ў раздзеле “Метадычны блок”, могуць быць выкарыстаны настаўнікамі пры арганізацыі мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычныга кірунку, урокаў, класных і інфармацыйных гадзін.

Бацькі таксама наведваюць наш сайт, цікавяцца дзейнасцю музея, сумесна з вучнямі ўдзельнічаюць у акцыях і праектах, з радасцю глядзяць на фотаздымкі сваіх дзяцей у раздзеле “Навіны”.

Сайт віртуальнага музея дазваляе папулярызаваць гісторыка-культурную спадчыну нашага рэгіёна, краязнаўчую дзейнасць педагогаў і навучэнцаў, стварае пазітыўны імідж нашага музея.

Запрашаем і вас у наш віртуальны музей па спасылцы: https://loykimuseum.wixsite.com/museum.

 

Люцына РАМАНЧУК, кіраўнік музея “Вытокі”
Лойкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий