Выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера “Навагодні калейдаскоп”, які ў час зімніх канікул працуе ў Шчорсаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна, наведалі Карэліцкі раённы краязнаўчы музей.
Адна з экспазіцый музея пазнаёміла дзяцей з матэрыяламі археалагічных раскопак на тэрыторыі раёна, са старажытнымі прыладамі працы, пачынаючы з перыяду Сярэднявечча. З цікавасцю нашы выхаванцы аглядалі прадметы сялянскага побыту, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XIX–XX стагоддзяў.
Досыць цікавай і пазнавальнай была гутарка з экскурсаводам, у ходзе якой хлопчыкі і дзяўчынкі больш даведаліся пра навуковую і творчую дзейнасць знакамітых людзей Карэліччыны: Яна Чачота, Ігната Дамейкі, Янкі Брыля, Алясандра Моніча, а таксама пра падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі раёна падчас Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікала экспазіцыя “Прырода роднага краю”.
Людміла МІХАЛКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна