Тайм-мэнэджмент: выхаванцы Любчанскага ДЦРД вучыліся планаваць свой час

- 14:29ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна прайшоў занятак па тэме “Мой дзень”, у аснову якога быў пакладзены прыём тайм-мэнэджменту – планавання свайго часу.

Наша жыццё цесна звязана з часам, з уменнем размяркоўваць і берагчы яго. У дзяцей дашкольнага ўзросту складаюцца недакладныя і няпэўныя ўяўленні пра час, неабходнасць яго шанаваць. У ходзе занятка мы фарміравалі ў дзяцей навык планавання свайго дня, умення выдзяляць важныя справы, даводзіць пачатую справу да канца.

Для фарміравання паняцця пра час выхаванцам была прапанавана гульня “Зрабі за пяць хвілін”. За кароткі адрэзак часу дзецям патрабавалася прыбраць цацкі, апрануцца. З дапамогай гэтай гульні яны вучыліся адчуваць адрэзкі часу. Другая гульня – “Злодзеі часу” – таксама патрабавала выканаць пэўныя заданні, але пры гэтым чыніліся перашкоды: пабочны шум, які раз-пораз адцягваў увагу. Напрыклад, дзеці збіралі пазл з уключанай музыкай і без музыкі. У выніку такой гульні яны вучыліся заўважаць, як старонні гук уплывае на ўвагу.

Вынікам нашага занятка быў створаны плакат-планаванне “Мой дзень”. На ім намаляваны асноўныя рэжымныя моманты, вакол якіх дзеці плануюць свой дзень, з дапамогай сімвалаў: ранішні прыём, раняшняя гімнастыка, заняткі, адпачынак, сон, самастойная дзейнасць.

 

Вераніка АЛЯШКЕВІЧ,
настаўнік-дэфектолаг
Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий