Доцішскія навучэнцы і настаўнікі ў ліку лепшых у Воранаўскім раёне  

- 12:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

26 студзеня адбылася сустрэча кіраўніцтва Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта з вучнямі раёна – прызёрамі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і конкурсу даследчых работ, а таксама з іх настаўнікамі. 

З нашай школы на сустрэчу былі запрошаны вучань 10-га класа Арцём Шымялевіч, які атрымаў дыплом ІІІ ступені на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ірэна Казлоўская, якая рыхтавала хлопца да інтэлектуальных спаборніцтваў. Удзельніцамі сустрэчы таксама сталі адзінаццацікласніцы Аляксандра Крысянель і Рэгіна Філатава – у дзяўчат дыплом ІІІ ступені на абласным конкурсе даследчых работ “Крыштальная Альфа” – і кіраўнік работ, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Алена Русялевіч.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся кіраўнік райвыканкама Дзмітрый Захарчук. Са словамі падзякі вучням і настаўнікам выступіла начальнік аддзела адукацыі Валянціна Люленка. Паміж удзельнікамі сустрэчы і прадстаўнікамі ўлады адбыўся адкрыты дыялог, падчас якога абмеркавалі надзённыя пытанні ў сферы адукацыі, падзяліліся прапановамі для далейшага супрацоўніцтва.

Напрыканцы сустрэчы вучні атрымалі граматы аддзела адукацыі і падарункі ад Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта, а настаўнікі – лісты падзякі ад старшыні Воранаўскага райвыканкама.

 

Алена РУСЯЛЕВІЧ,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий