Інтэлектуальныя гульні пархімаўскіх школьнікаў

- 11:23ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе Бераставіцкага раёна стала традыцыяй правядзенне агульнашкольных інтэлектуальных гульняў.

Гульні праводзяцца з перыядычнасцю раз на месяц. Кожны клас – каманда. Навучэнцам загадзя аб’яўляецца тэма, каб у іх была магчымасць прачытаць больш літаратуры. У фае афармляюцца тэматычныя кніжныя выставы. Працуе аб’яднанне па інтарэсах “Інтэлектуальныя гульні”. Такім чынам у навучэнцаў фарміруецца патрэба ў сістэматычным чытанні.

Інтэлектуальныя чэмпіянаты дапамагаюць разнастаіць вольны час, развіць разумовыя здольнасці, пашырыць слоўнікавы запас, палепшыць памяць, стаць больш уважлівым. А гэта ў жыцці вельмі спатрэбіцца! Бо не толькі рукі, ногі, цела, але і мозг чалавека патрабуе пастаяннай трэніроўкі, практыкаванняў. У выніку практыкаванняў розум чалавека становіцца вастрэй, а сам ён – знаходлівей. Гуляючы, вучні выхоўваюць у сабе шмат карысных якасцяў. Найважнейшая з іх – здольнасць да хуткага лагічнага мыслення і ўменне не губляцца ў складанай сітуацыі.

Інтэлектуальныя гульні вельмі падабаюцца дзецям. Можна зрабіць выснову: правядзенне такіх чэмпіянатаў аказвае станоўчы ўплыў на навучэнцаў. Руская прыказка гаворыць: “Хто шмат чытае, той шмат ведае”. І гэта даказана нашымі перамогамі ў раённых інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?”, “Гульні розуму”.

 

Святлана ВОЙШЭЛЬ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий