Квест-гульня для педагогаў “У адзінстве – сіла”

- 12:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Квест-гульню “У адзінстве – сіла!” правяла з педагагічнымі работнікамі ясляў-сада № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы выхавальнік дашкольнай адукацыі Наталля Шайбак.

Падчас вандраванняў па розных станцыях, дружна і старанна выконваючы заданні, удзельнікі гульні пераканаліся ў правільнасці выказвання “У адзінстве – сіла!”. На станцыі “Чамаданчык ведаў” члены каманд “Паляўнічыя за поспехам” і “Лідэр” па чарзе адказвалі на важныя пытанні пра Рэспубліку Беларусь, а станцыя “Народная мудрасць” запрасіла ўспомніць усім вядомыя прыказкі і прымаўкі пра Радзіму. Пераканацца ў тым, што члены калектыву вельмі дружныя і ўважлівыя, здольныя адчуваць адно аднаго, давялося на станцыі “Мы – каманда”. Спадабалася ўдзельнікам пабываць на станцыі “Будаўнічая”, дзе педагагічныя работнікі па цагліне адказна “будавалі дом”.

У завяршэнне гульні кожны ўдзельнік выказаў свае пажаданні для нашай Рэспублікі Беларусь: міру, дабрабыту, росквіту, сяброўства. З вуснаў вядучай прагучалі словы: “Беларусь – адзіная, магутная, бязмежная, гасцінная краіна. Яна працягвае руку сяброўства і раскрывае абдымкі ўсім народам! І ад таго, як мы будзем жыць, залежыць мір на зямлі!”

 

Наталія СКОК,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 1 г.п. Карэлічы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий