БРСМ фарміруе каманду валанцёраў руху “Добрае Сэрца” для дапамогі падчас правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.
Абласны добраахвотніцкі семінар-інтэнсіў па асновах падтрымкі маламабільных выбаршчыкаў адбыўся ў выглядзе відэаканферэнц-сувязі ў Гомельскай вобласці.
Анлайн-навучанне дапамаглі правесці прадстаўнікі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку і Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту. Адпрацаваць навыкі можна будзе на практычных трэнінгах і майстар-класах па бяспечным суправаджэнні людзей, якія перасоўваюцца на інвалідных калясках.
Запрошаны педагог-псіхолаг дапамог прапрацаваць канфліктныя сітуацыі і спосабы іх пераадолення.
У гомельскім абкаме БРСМ адзначылі, што пазнаць валанцёраў БРСМ на выбарчых участках можна будзе па спецыяльных бэйджах.
Ірына АСТАШКЕВІЧ