Аўтарскі лэпбук “Беларусь”

- 16:48ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

З мэтай замацавання i развiцця ўяўленняў у нерэгламентаванай дзейнасцi выхаванцы старшай групы ясляў-сада № 9 Мазыра з задавальненнем папрацавалi з новым і цікавым лэпбукам “Беларусь”.

Мой аўтарскі лэпбук вельмі спадабаўся дзецям. Мы пагулялi ў гульню “Складзі малюнак”, дзе замацавалі ўяўленні пра геаграфічнае размяшчэнне абласцей Рэспублікі Беларусь, выдатныя мясціны нашай Радзімы, адгадвалi сiмвалы краіны. У гульнявых сiтуацыях “Беларускія народныя рамёствы”, “Беларускі нацыянальны касцюм”, “Віды абутку”, “Традыцыйныя стравы” выхаванцы з цікавасцю разглядалi і расказвалi пра прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вырабы з ільну, глiны, дрэва, лазы), пазнаёміліся з нацыянальным адзеннем і стравамі беларускай кухні.

Вельмi цiкава прайшоў час, нiхто не сумаваў. Занятак садзейнічаў выхаванню талерантнасцi, сяброўскіх адносiн і вытрымкі.

Лэпбук – гэта адначасова гульня, творчасць, пазнанне і даследаванне новага, паўтарэнне і замацаванне вывучанага, сістэматызацыя ведаў і проста цікавы від сумеснай дзейнасці педагога і дзіцяці.

 

Таццяна ГАНЧАРЭНКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 9 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий