Куток здароўя для выхаванцаў створаны ў ДЦРД № 1 Навагрудка            

- 15:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Каб забяспечыць дашкольнікам магчымасць зберажэння здароўя, навучыць выкарыстоўваць атрыманыя веды ў паўсядзённым жыцці, у другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка створаны куток здароўя.

У кутку здароўя размешчаны дыдактычныя гульні, атрыбуты для рухомых і сюжэтных гульняў, абсталяванне для фізічных практыкаванняў, сюжэтныя і прадметныя карцінкі з выявамі розных відаў спорту, сцежка здароўя і г. д.

Дзеці – частыя наведвальнікі гэтага куточка. І не толькі яны. Вось сёння ў госці да дзяцей завітаў Мядзведзік, які скардзіўся на дрэннае самаадчуванне. Дзеці з вялікай ахвотай вырашылі дапамагчы госцю. Яны пазнаёмілі Мядзведзіка з азбукай здароўя. Былі выкарыстаны дыдактычныя гульні «Што спачатку, што потым», «Карысна – не карысна», праведзены дослед «Чаго баяцца мікробы», а напрыканцы сустрэчы дзеці інсцэніравалі пацешку «Вадзічка, вадзічка», пагулялі з госцем у рухомыя гульні «Хвосцік», «Чый галасок» расказалі Мядзведзіку, чаму важна ведаць і выконваць азбуку здароўя.

Дапамагаючы госцю, дзеці замацавалі раней атрыманыя навыкі і ўменні. А самае галоўнае, што яны асознана адносяцца да выканання культурна-гігіенічных патрабаванняў і здароўезберагаючых паводзін у паўсядзённым жыцці, што безумоўна спрыяе добраму эмацыянальнаму самаадчуванню, упэўненасці ў сабе.

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий