Вучні лідскай школы № 11 наведалі Лідскую абутковую фабрыку    

- 10:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках рэгіянальнага прафарыентацыйнага праекта #Эканоміка. Асоба. Будучыня, які накіраваны на знаёмства школьнікаў і педагогаў з працай прадпрыемстваў Лідскага раёна, вучні 9-х класаў сярэдняй школы 11 Ліды наведалі адно з найстарэйшых прадпрыемстваў горада – адкрытае акцыянернае таварыства “Лідская абутковая фабрыка.

Гісторыя абутковай фабрыкі пачала свой адлік з 1928 года. Яшчэ ў даваенны час на тым месцы, дзе сёння размешчаны сучасныя будынкі прадпрыемства, пачала працу фабрыка гумовага абутку “Ардаль”, што ў перакладзе на нашу мову азначае “галёша”.

Пра гісторыю прадпрыемства, яго традыцыі і сучасную вытворчасць пачулі вучні падчас экскурсіі па цэхах фабрыкі. Адным з самых цікавых момантаў для ўсіх стала ўласнае знаёмства з вытворчасцю абутку. Школьнікі ўбачылі ўсе працэсы і этапы стварэння мадэльнага і хатняга абутку. З цікавасцю падлеткі назіралі за дзеяннямі майстроў сваёй справы. Яшчэ ў чым упэўніліся ўсе, дык гэта тое, што матэрыял, які выкарыстоўваюць на абутковай фабрыцы, экалагічна чысты; як кажуць “абутак дыхае”, бо выкарыстоўваюць прыродны матэрыял. Штогод Лідская абутковая фабрыка выпускае больш як 300 000 пар абутку.

Апошнім аб’ектам наведвання стаў фірмавы магазін “Чаравічкі”, дзе вучні змаглі ацаніць якасць і ўбачыць поўны асартымент і разнастайнасць дызайна на густ кожнага пакупніка.

Знаёмства з гісторыяй і вытворчасцю ААТ “Лідская абутковая фабрыка” не пакінула нікога абыякавым.

 

Наталля АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 9 “Б” класа
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий