Экскурсія ў музей “Вехі гісторыі”

- 16:33ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Напярэдадні 15 лютага ў школьным музеі “Вехі гісторыі” Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна прайшла экскурсія “Жывая памяць – Афганістан” для вучняў 5–8-х класаў, прысвечаная памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Вучні даведаліся, што сярод нашых землякоў ёсць тыя, хто прайшоў дарогамі Афганістана. Гэта Барыс Жынко, Сяргей Масціцкі, Міхаіл Масціцкі, Аляксандр Жынко, Сяргей Жынко, Аляксандр Кулеш, Мікалай Маляўскі, Аляксандр Кіслы, Уладзімір Кот, Пётр Дзічко, Уладзімір Гетка, Сяргей Хітро, Юрый Грыб, Аляксандр Ермаловіч, Анатоль Рыбак. Нізкі паклон ім за мужнасць і гераізм.

Пра страты заўсёды гаварыць цяжка і балюча, але калі з жыцця сыходзяць зусім маладыя, то гаварыць цяжка і балюча ўдвая. Удзельнікі экскурсіі схілілі галовы ў памяць выпускніка Бердаўскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна Міхаіла Масціцкага, які загінуў пры выкананні службовага воінскага абавязку ў Афганістане 29 лістапада 1984 года. Пры спуску з высакагорнага вартаўнічага паста група воінаў, у складзе якой ён знаходзіўся, трапіла ў засаду і была абстраляна. Пры адбіцці нападу праціўніка Міхаіл загінуў. Ён пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі; пахаваны ў вёсцы Ацмінава Навагрудскага раёна.

Вучням быў зачытаны ліст Міхаіла, напісаны ім незадоўга да гібелі, які таксама знаходзіцца ў музеі.

Няхай кароткае жыццё і подзвіг нашых землякоў стануць для ўсіх прысутных маральным урокам, урокам абавязку і гонару. Мы, юнае пакаленне, ганарымся тымі, хто з гонарам і годнасцю выканаў свой патрыятычны абавязак. Яны з’яўляюцца для нас прыкладам і ўзорам. Міхаіл не вярнуўся, але памяць пра яго навечна застанецца ў нашых сэрцах.

 

Вікторыя АЛЯШКЕВІЧ,
старшыня патрыятычнага клуба “Спадчына”
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий