Метадычны дзень “Сучасныя тэхналогіі, метады і сродкі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі” у поразаўскай школе  

- 13:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях выкарыстання сучасных тэхналогій візуалізацыі ў адукацыйным працэсе ў Поразаўскай сярэдняй школе Свіслацкага раёна быў праведзены метадычны дзень “Сучасныя тэхналогіі, метады і сродкі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі”.

Працэс навучання  ў школе немагчыма ўявіць без забеспячэння візуалізацыі вучэбнай інфармацыі. У апошні час гэта пытанне стала яшчэ больш актуальным. Візуалізацыя садзейнічае развіццю пазнавальных здольнасцей і крытычнага мыслення навучэнцаў, фарміраванню іх прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый, чытацкай пісьменнасці.

У рамках метадычнага дня педагогі ўстановы мелі магчымасць наведаць майстар-класы “Павышэнне матывацыі да вывучэння рускай мовы і літаратуры сродкамі мультымедыйных тэхналогій” і “Выкарыстанне сэрвісаў на ўроках англійскай мовы”, прыняць удзел у дыялогавай пляцоўцы.

Малады крэатыўны педагог англійскай мовы Марыя Ганчарова спачатку пазнаёміла ўдзельнікаў з магчымасцямі прымянення сэрвісу Thinglink на розных этапах урока, апісала перавагі і цяжкасці арганізацыі сумеснай работы навучэнцаў і работы ў індывідуальным тэмпе. На другім этапе майстар-класа педагогі самі стваралі асабістыя інтэрактыўныя плакаты з дабаўленнем метак з тэкставымі падказкамі, спасылак на відэа, музыку і выявы.

З арганізацыяй кіравання вучэбнай дзейнасцю з дапамогай асабістага web-рэсурсу “Грамотей-ка”, матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу https://eior.by/, асобных сэрвісаў і метадаў пазнаёміла настаўніца рускай мовы і літаратуры Марына Шымко. Марына Аляксандраўна прапанавала паглядзець на старое па-новаму. Прэзентацыя майстар-класа даступна па адрасе https://cloud.mail.ru/public/AmU2/Z9MC3LE2U.

Дыялогавая пляцоўка “Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі як неад’емная частка працэсу навучання”, арганізаваная кіраўніком творчай групы, якая працуе над тэмай “Адукацыйны эфект тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі” Марыяй Галась, таксама дазволіла прааналізаваць рэзультатыўнасць, праблемы і перспектывы прымянення тэхнік візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў адукацыйным працэсе.

Рэфлексійны этап метадычнага дня паказаў, што большая частка педагогаў знаходзіцца ў пастаянным пошуку па спалучэнні традыцыйных і новых тэхналогій візуалізацыі вучэбнай інфармацыі для павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу. Безумоўна, гэта патрабаванне часу.

 

Святлана БАЛЮК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий