Грынкаўскія пачаткоўцы наведалі школьны музей ільну  

- 15:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні пачатковых класаў Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна, якія з’яўляюцца выхаванцамі групы падоўжанага дня, наведалі школьны музей ільну.

Цікавую і пазнавальную экскурсію для дзяцей правяла кіраўнік музея Надзея Мацюк. Школьнікі пазнаёміліся з прыладамі для апрацоўкі льну: церніцай, часалкамі, калаўродкам, ткацкім станком; з рознымі відамі валокнаў ільну, ільнянымі вырабамі і ўзорамі льняных тканін, якія выпускаюць на прадпрыемствах Беларусі. З экспазіцый і стэндаў музея даведаліся пра льнокамбінаты і льнозаводы нашай краіны, пра мясцовых ільнаводаў і іх працоўныя дасягненні. Уважліва разглядалі ручнікі, вырабленыя з ільну і вышытыя рукамі мясцовых майстрых. Пры дапамозе старадаўніх прылад працы змаглі паспрабаваць папрасаваць адзенне.

Асабліва зацікавіла вучняў экспазіцыя “Лялька ў жыцці беларусаў”. Надзея Міхайлаўна расказала пра ўсе віды лялек, прадстаўленыя ў музеі. Гэта абярэгавыя лялькі-мотанкі, зернавушкі, лялькі, якія ўвасабляюць міфічных істот: Дамавіка, Лазніка, Лазавіка, Ліха аднавокае, Вадзяніка. Звярнула ўвагу вучняў, што ўсе гэтыя лялькі зроблены з выкарыстаннем ільну, бавоўны, паркалю. У многіх дзяўчынак з’явілася жаданне навучыцца рабіць такія лялькі. Кіраўнік музея запрасіла жадаючых на майстар-клас па вырабе лялькі-мотанкі. Дзеці задавалі кіраўніку музея шмат пытанняў, з задавальненнем пагулялі ў гульню “Лянок”.

 

Таццяна ПЕЛЕШ,
выхавальнік групы падоўжанага дня
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий