Дзень роднай мовы ў яслях-садзе № 1 Ганцавіч    

- 15:03БРЕСТЧИНА, Регионы

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў яслях-садзе № 1 Ганцавіч прайшло свята “Па старонках роднай мовы”, у якім прынялі ўдзел дзеці старшых груп.

Мэта нашага свята – выхоўваць любоў і павагу да беларускага маўлення, жаданне сябраваць з кнігай, узбагачаць слоўнікавы запас.

Дзеці падарожнічалі на чароўным цягніку па розных прыпынках роднай мовы. На “Прывітальным” прыпынку выхаванцы вучыліся вітацца, называючы, хто яны (хлопчык альбо дзяўчынка), сваё імя. Наступны прыпынак – “Ветлівыя словы”. На ім дзеці ўспаміналі,  якія ветлівыя словы яны ведаюць, калі іх трэба выкарыстоўваць, чыталі вершы. На “Павучальным” прыпынку сустрэліся з Несцеркам, які паведаміў пра першага друкара Францыска Скарыну. Прыпынак “Забаўлянка” пазнаёміў дзяцей з калыханкамі і забаўлянкамі. На “Музычным” гралі на народных інструментах пад беларускую мелодыю, гулялі з прыгажуняй-лісой.

Час прабег хутка, у выхаванцаў быў бадзёры настрой на працягу ўсяго свята. Дзеці ўвесь час размаўлялі на беларускай роднай мове, і гэта вельмі добра, бо такія мерапрыемствы дапамагаюць разумець мову і радавацца яе прыгажосці.

 

Ала ГАЙЦЮКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 1 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий