Класная гадзіна “За любімую Беларусь”

- 10:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У 4 класе Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна прайшла класная гадзіна За любімую Беларусь.

Пачалося мерапрыемства з верша Анатоля Грачанікава “Беларускія краявіды”. Праслухаўшы яго, навучэнцы сталі разважаць, што такое радзіма, што чалавек лічыць сваёй радзімай, з чаго яна пачынаецца. Далей хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім захапленнем пачалі падарожжа па станцыях “Складзі словы”, “Прыказкі пра радзіму”, “Сімвалы нашай Рэспублікі”, “Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі”, дзе яшчэ раз паўтарылі і замацавалі свае веды.

Затым вучні здзейснілі завочнае падарожжа па шасці абласцях краіны, вызначылі, чым яны характэрныя, а яшчэ даведаліся шмат цікавага пра беларускія народныя рамёствы, палюбаваліся выцінанкай і беларускай вышыўкай, вырабамі з саломкі, лазы, керамікі. Замацавалі свае веды разгадваннем красворда.

Далей дзеці трапілі на станцыю “Беларусь спартыўная”. Тут яны пазнаёміліся з сучаснымі спартыўнымі дасягненнямі рэспублікі, абмеркавалі дасягненні беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе, якая праходзіць у Пекіне. Таксама быў зроблены акцэнт на спартыўных дасягненнях навучэнцаў школы.

У фінале мерапрыемства школьнікі праглядзелі відэаролік пра родную краіну, усе разам праспявалі песню “Любімую не аддадзім” і намалявалі слоўны партрэт любімай, прыгожай, сінявокай Беларусі.

 

Крысціна ІОДКА,
класны кіраўнік 4-га класа
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий