Запамінальныя сустрэчы міжэвіцкіх школьнікаў

- 15:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Міжэвіцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна праходзяць мерапрыемствы ваенна-прафесійнай накіраванасці, удзельнікамі якіх з’яўляюцца вучні 8–11-х класаў.

Школу наведалі намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце в/ч 33933 маёр Генадзь Дзенісевіч і выпускнікі ўстановы – курсант 4-га курса ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ Аляксей Канановіч і курсант 2-га курса Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Мікіта Шчэрблюк. Будучыя афіцэры падрабязна расказалі пра навучальныя ўстановы, умовы для вучобы і жыцця, выбраныя спецыяльнасці. Нягледзячы на цяжкасці воінскай службы, выпускнікі школы ніколі не пашкадавалі пра выбар будучай прафесіі афіцэра, і, наадварот, заахвочвалі хлопчыкаў займацца спортам, добра вучыцца, каб стаць сапраўднымі абаронцамі сваёй Радзімы, свайго народа.

Генадзь Лявонцьевіч, афіцэр, які больш за 20 гадоў прысвяціў воінскай службе, прадэманстраваў відэаролікі пра вайсковую часць, расказаў, што афіцэр – гэты намнога больш, чым проста прафесія, гэта прызванне. Ваенны чалавек служыць сваёй краіне кожны дзень і ўсё жыццё. Рабятам было цікава даведацца, што акрамя тэрміновай воінскай службы ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь існуюць і іншыя варыянты – служба па кантракце, у рэзерве і нават служба на канікулах. Маёр Г.Л.Дзенісевіч запрасіў школьнікаў наведаць воінскую часць, каб бліжэй пазнаёміцца з узорамі ваеннай тэхнікі, выставай стралковай зброі, жыццём і бытам ваеннаслужачых.

Усе сустрэчы сталі запамінальнымі для нашых вучняў, і спадзяемся, што некаторыя хлопчыкі ўжо вызначыліся з выбарам будучай прафесіі – прафесіі абаронцы Айчыны.

 

Наталля БАКУНОВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Міжэвіцкай сярэдняй школы
Слонімскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий