З нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў яслях-садзе № 6 Смаргоні прайшоў тэматычны дзень “З беларускай казкай сябруем – мову родную шануем”.
Выхаванцы з задавальненнем прынялі ўдзел у тэатралізаванай пастаноўцы па матывах беларускай народнай казкі “Зайкава хатка”. Падчас інсцэніроўкі дзеці пазнаёміліся з нацыянальным касцюмам, прадметамі побыту, пранікліся нацыянальным каларытам.
У гульнях “Вуснамі дзіцяці”, “Дагавары слова”, “Трэці лішні”, “Апорныя словы”, “Выправі памылку” выхаванцы актуалізавалі веды па змесце беларускіх казак: адгадвалі назвы казак, расказвалі па відэасюжэтах фрагменты казак, успомнілі імёны казачных герояў.
З беларускімі казкамі дзеці маглі пазнаёміцца на арганізаванай выхавальнікам кніжнай выставе.
Завяршыўся дзень праглядам мультфільма “Каток – залаты лабок” на беларускай мове.
Алеся КАБАК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 6 Смаргоні