Інтэлектуальныя гульні ў сярэдняй школе № 7 Смаргоні

- 16:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У фармаце свята ў сярэдняй школе № 7 Смаргоні былі праведзены квест-гульня “Пагуляем у роднае слова” для вучняў 7 “Б” класа і інтэлектуальная гульня “Моваведка” для вучняў 7–8-х класаў.

Удзельнікі акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі, як яна гучыць не толькі на ўроках. “Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй  хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”, – зазначаў Янка Сіпакоў.

Абавязковая ўмова гульняў – павінна гучаць толькі беларускае слова. Падчас спаборніцтваў панавала атмасфера ўважлівасці, актыўнасці, радасці, што садзейнічала плённай працы. Чатыры каманды вучняў 7 “Б” класа (“Краскі”, Званочкі”, “Каласочкі”, “Васількі”) выконвалі заданні на наступных пунктах маршрута: “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Веру – не веру”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Шыфравальшчык”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, ”Літаратурная крыжаванка”.

Пераможцай стала каманда “Каласочкі”. Удзельнікам гульні “Моваведка” неабходна было ўспомніць вядомае, прымяніць веды ў новай сітуацыі, праявіць знаходлівасць і кемлівасць. Перамагла зборная каманда: вучні 7 “Б”, 7 “Д”, 8 “А” класаў.

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі ўсведамленню таго, што ў кожным куточку краіны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручніках і творах літаратуры, казках і навуковых даследаваннях… Нарэшце, у генах людзей, якія праз дзесяцігоддзі перададуць яе сваім дзецям і ўнукам.

 

Людміла ПАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 7 “Б” класа
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий