Два святы на беларускай мове  

- 8:35ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

У яслях-садзе № 19 Мазыра вырашылі, што ў дзень роднай мовы дзеці і дарослыя будуць размаўляць толькі па-беларуску.

На працягу дня ажыццяўлялася азнаямленне дзяцей з роднай мовай, беларускай культурай, літаратурай, музыкай. Беларуская мова была ўключана ў розныя віды дзіцячай дзейнасці: гульнявую, выяўленчую, пазнавальную і іншую.

Напярэдадні свята абаронцаў айчыны выхаванцы азнаёміліся з вершам Анатоля Грачанікава “Братава пілотка”. Далей былі арганізаваны сюжэтна-ролевыя гульні “На мяжы”, “Аэрадром”, што садзейнічала патрыятычнаму выхаванню і павазе да старэйшых пакаленняў, абуджала цікавасць да ваеннай справы, пачуцце гонару да вайскоўцаў, жаданне паходзіць на іх. Потым у госці да дзяцей завіталі дзеці ў нацыянальных касцюмах. Усе разам яны зрабілі падарожжа ў мінулае нашай краіны, зацікавіліся яе сучасным.

На працягу дня дзеці гулялі ў “Гарлачык”, “Пілоты” і іншыя гульні. Усе гэта спрыяе не толькі авалодванню роднай мовай, але і абуджае ў дзяцей пачуццё гонару за прыналежнасць да сваёй краіны і народа.

 

Тамара НЕЎМЯРЖЫЦКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 19 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий