Свята з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Воранаўскай сярэдняй школе

- 13:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Настаўнікі і вучні Воранаўскай сярэдняй школы актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы – свята, якое па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца ва ўсім свеце.

Панядзелак для навучэнцаў і настаўнікаў школы пачаўся з ужо традыцыйнай акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Старшакласнікі сустракалі ўваходзячых і раздавалі запрашэнні прыняць удзел у свяце. На працягу ўсяго дня былі праведзены самыя разнастайныя мерапрыемствы. Вучні адзінаццатых класаў праводзілі эксперымент-апытанне “Ваша любімае беларускае слова”, сямікласнікі запрашалі да ўдзелу ў чэленджы “Чытаем класікаў анлайн”, а творчыя і неабыякавыя да роднага слова вучні запрашалі прыняць удзел у флэшмобе “Спяваем разам”, каб выканаць музычныя творы на вершы беларускіх паэтаў. Вучні пачатковых класаў арганізавалі выставу дзіцячых малюнкаў па творах, якія яны прачыталі на ўроках літаратурнага чытання.

На працягу дня вучні ўдзельнічалі ў аўкцыёне выказванняў “Пісьменнікі пра родную мову”, а таксама маглі наведаць кніжную выставу, арганізаваную ў бібліятэцы школы. А настаўнікі школы паўдзельнічалі ў Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.

 

Ала МАЦЮК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Воранаўскай сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий