У сярэдняй школе № 5 Смаргоні амаль сорак чалавек пісалі дыктант

- 13:21ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ініцыяваў акцыю ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці па напісанні дыктанта.

У сярэдняй школе № 5 Смаргоні магчымасць далучыцца да роднага слова праз абласны дыктант атрымалі педагагічныя работнікі, вучні, іх бацькі, грамадскасць. Удзел у дыктанце – добраахвотны. Пісалі дыктант пад назвай “Музей паэта” 38 чалавек. Прысутныя былі аб’яднаныя адзінай мэтай – разам з мовай адчуць пачуццё годнасці і духоўнай згуртаванасці, што вельмі важна ў Год гістарычнай памяці.

Дык давайце будзем разам паважаць, любіць і берагчы сваё роднае слова – самы дарагі скарб Бацькаўшчыны.

 

Валянціна ТРАЙКОВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий