Дзень роднай мовы – на анлайн-дошцы

- 16:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У 1 «А» класе сярэдняй школы № 7 Смаргоні прайшла інфармацыйная гадзіна “Разам з роднай мовай”. Вучні з цікавасцю даведаліся, што 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Мы правялі падарожжа па анлайн-дошцы “Вучымся, гуляючы…”, даведаліся, што такое буктрэйлер, пагулялі ў гульні “Перакладчык”, “Знайдзі пару”, “Злучы назвы кветак з малюнкам” і іншыя. Акрамя таго, дзеці паглядзелі сучасныя мультфільмы на беларускай мове, даведаліся пра некаторых вядомых людзей Беларусі, а яшчэ падзяліліся фотаздымкамі мясцін краіны, дзе пабывалі.

І зараз мае першакласнікі і іх бацькі ў любы момант могуць зайсці на старонку https://padlet.com/pachukolga71/bylu5zw6qi0yd5at і яшчэ раз узгадаць цікавыя моманты інфармацыйнай гадзіны.

 

Вольга ПАЧУК,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий