Настольна-друкаваная гульня “Урокі небяспечнасці” як вынік партнёрства сям’і і ўстановы

- 10:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Корнадзьскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна з’явілася, дзякуючы сумесным намаганням бацькоў і выхавальнікаў, настольна-друкаваная гульня “Урокі небяспечнасці”. Гульня прызначана дзецям ад 4 да 6 гадоў.

Галоўныя героі гульні – добра знаёмыя дзецям літаратурныя персанажы: Лісічка Лілька і Заяц Філька. Разам з імі малышы падарожнічаюць па клетках гульнявога поля, выконваючы розныя па складанасці заданні. За правільны адказ атрымоўваюць медаль “Юны ратавальнік”.

Кожны выхаванец па ходу гульні мае магчымасць замацаваць правілы дарожнага руху, пажарнай бяспекі, правілы паводзін у небяспечных сітуацыях рознага характару. Сумесная дзейнасць выхоўвае ў дзяцей пачуццё ўласнай адказнасці за вынік агульнай справы.

Пазітыўныя эмоцыі ад узаемадзеяння атрымалі і самі бацькі. Яны прапанавалі выхавальнікам паўдзельнічаць у стварэнні прэзентацыі “Правілы бяспечных паводзін дома”. Можна быць упэўненымі, што з такім падыходам да справы нашы выхаванцы будуць здаровымі і паспяховымі ў грамадстве.

 

Людміла АНІСЕНЯ,
выхавальнік
Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий