Творчая сустрэча з пісьменнікамі Гродзеншчыны

- 9:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Лойкаўскай сярэдняй школе Гродзенскага раёна ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылася традыцыйная творчая сустрэча з паэтэсамі Гродзеншчыны.

Людміла Кебіч, паэтэса, празаік, перакладчык, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі прэзентавала свае новыя творы. Асаблівае ўражанне выклікала кніга “Трыялеты, тэрцыны, рандэлі”, у якую ўвайшлі вершы, напісаныя ў так званых цвёрдых формах. А малодшых вучняў захапілі апавяданні і вершы “У Марьяны сто фантазий”, “Про Алёшку”, якія паэтэса прысвяціла сваім унукам. З цікавасцю навучэнцы слухалі вершы з кнігі “Бэрак, Бэрак, дай цукерак!” Людміла Антонаўна адзначыла, што тэма Радзімы – адна з галоўных і ўлюбёных у яе творчасці. А потым гучалі вершы пра вёску і малую радзіму, якія ўвайшлі ў зборнік “Бэзавы дом”.

Ганна Скаржынская-Савіцкая, дзіцячы пісьменнік, аўтар шаснаццаці кніг, захапіла хлопчыкаў і дзяўчынак сваімі новымі казкамі, якія ўвайшлі ў новыя кнігі “Сёма і адзінка”, “А ў нас – зорны час”. Гэта кнігі, па словах аўтара, для любога ўзросту, таму што казкі любяць усе. Затаіўшы дыханне, слухалі вучні вершы з кнігі “Небесная криничка”, напісаныя на хрысціянскую тэматыку. Самае каштоўнае ў жыцці, лічыць Ганна Іосіфаўна, гэта тое, што дасягнута ўласнай працай, уласнымі намаганнямі…

Удзельнікаў сустрэчы цікавіла ўсё: любімая кніга пісьменніц у дзяцінстве, адкуль яны чэрпаюць натхненне для напісання новых твораў, якія рысы характару цэняць у людзях…

Вершы, прачытаныя паэтэсамі, не пакінулі абыякавымі ніводнага вучня ў зале, і кожны верш гучаў як шлях да сэрца слухача. Сустрэчa з пісьменніцaмі прынеслa многa стaноўчых эмоцый. Напрыканцы сустрэчы адбылaся аўтогрaф-сесія з нaбыццём кніг. Наведалі шаноўныя госці і наш краязнаўчы народны музей “Вытокі”.

Такія творчыя сустрэчы маюць вялікае выхаваўчае значэнне, спрыяюць выхаванню ў вучняў цікавасці да творчасці пісьменнікаў Гродзеншчыны.

 

Леакадзія СЯЛЕЦКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Лойкаўскай сярэдняй школы
Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий