Разам упрыгожылі дзіцячы сад

- 10:50БРЕСТЧИНА, Регионы

 

 

Па выніках раённага агляду-конкурсу на лепшае афармленне гульнявой пляцоўкі сярод устаноў дашкольнай адукацыі Ляхавіччыны Начаўскі дзіцячы сад быў адзначаны дыпломам ІІ ступені. Гэта заканамерны вынік сістэмнай і карпатлівай работы педагогаў.

Наша ўстанова пачала рыхтавацца да конкурсу яшчэ зімой. Педагогі шукалі цікавыя ідэі, вывучалі метадычныя рэкамендацыі, пажаданні выхаванцаў і іх бацькоў па стварэнні аптымальных умоў знаходжання дзяцей у дашкольнай установе праз паляпшэнне эстэтычнага стану і добраўпарадкаванне гульнявых прагулачных пляцовак. На конкурс былі прадстаўлены мультымедыйная прэзентацыя, кіна- і фотарэпартаж пра экалагічную і грамадска карысную дзейнасць адной групавой пляцоўкі. Яе ўчастак спланаваны такім чынам, што дзеці могуць свабодна перамяшчацца па ім, гуляць у рухавыя і сюжэтныя гульні, займацца фізічнымі практыкаваннямі, назіраннямі і доследамі ў прыродзе.

Журы конкурсу адзначыла наяўнасць у гульнявых зонах новых пабудоў (самалёта, лодкі, коніка на спружыне), арэляў, міні-стадыёна з дарожкамі здароўя, “жырафам” для кідкоў у цэль і спартыўнага інвентару, вясковага падворка з калодзежам, дэкаратыўным парканам, матрошкамі, гаспадарчымі прыбудовамі і свойскай жывёлай, а таксама экалагічнай сцяжынкі, аформленых у адпаведнасці з прынцыпамі змястоўнасці, даступнасці, бяспечнасці і эстэтыкі. На экалагічнай сцяжынцы выхаванцы высадзілі лекавыя расліны і міні-агарод. Тут жа размясціліся малыя формы звяроў, насякомых, птушак, грыбоў і кветак, стэнд са зменным матэрыялам рознай тэматыкі. Абноўлены шчыты для пясочніцы, лавачкі.

Найбольшую цікавасць у дашкольнікаў выклікаюць конік на спружыне і арэлі паводле байкі “Лебедзь, рак і шчупак”. Выхавальніца А.З.Кулік займаецца з дзецьмі на гульнявым абсталяванні, вучыць іх роднай мове.  

Педагогі, дзеці і бацькі вельмі рады, што, дзякуючы сумесным намаганням, тэрыторыя ўстановы ператварылася ў сапраўдную казку, якая дорыць радасць і дарослым, і малышам.

Алена ВАЛАХ,
загадчыца Начаўскага дзіцячага сада Ляхавіцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий