Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў  

- 12:35ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

У Лужкоўскiм дзiцячым садзе – базавай школе Кармянскага раёна прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў.

Ён праводзіўся з улікам узроставых асаблівасцей вучняў і дазволіў раскрыць творчы патэнцыял, павысіць цікавасць да вывучаемых прадметаў. Для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці дзяцей выкарыстоўваліся гульні, конкурсы, віктарыны з выкарыстаннем ІКТ.

На мерапрыемствах “Падарожжа ў свет казак”, “Конкурс грамацеяў”, “Шчаслівы выпадак” у цікавай форме былі прапанаваны розныя заданні на развіццё памяці, лагічнага мыслення, творчага ўяўлення і ўзбагачэння слоўнікавага запасу.

У дзень займальнай матэматыкі вучні паказалі не толькі добрыя веды, але і ўменне працаваць у камандзе, радавацца поспеху аднакласнікаў. Яны рашалі задачы-жарты, адгадвалі рэбусы, збіралі танграм.

У дзень прыродазнаўчых навук прайшлі мерапрыемствы для развіцця дапытлівасці і пазнавальнай цікавасці да навакольнага свету. Дзеці разгадвалі загадкі, пашырылі веды пра карысць птушак, даведаліся незвычайныя факты з жыцця некаторых жывёл.

Апошні дзень правялі з карысцю для здароўя вучняў. Былі падведзены вынікі, дзе адзначылi высокі ўзровень актыўнасці вучняў у ходзе правядзення мерапрыемстваў. Усе настаўнікі праявілі добрыя арганізатарскія здольнасці, стварылі творчую атмасферу. Вучні паказалі добры ўзровень ведаў, уменне прымяняць атрыманыя веды ў розных сітуацыях.

 

Таццяна ПАЛЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
Лужкоўскага дзіцячага сада – базавай школы
Кармянскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий