Падарожжа ў краіну Матэматыкі пры дапамозе “Йохакуба”

- 16:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна ў групе старэйшага ўзросту прайшоў занятак “Падарожжа ў краіну Матэматыкі”. На ім дзеці даведаліся, што такое “Йохакуб”.

“Йохакуб” – гэта канструктар з кардону, які складаецца з кубоў і прызмаў, што збіраюцца ў трохмерныя мадэлі з плоскіх форм і злучаюцца паміж сабой спецыяльнымі скобамі ў любым напрамку. У выніку атрымліваюцца трывалыя пабудовы, якія лёгка пераўтвараць у новыя формы і размалёўваць.

Нас зацікавіла ўнікальная камбінаторнасць канструктара. З яго можна сабраць усё, што заўгодна: ад звычайных кубікаў да робатаў і мэблі. Праз гульню ён развівае абстрактнае мысленне, канструктарскія навыкі, творчыя здольнасці і дробную маторыку.

Падчас занятку “Падарожжа ў краіну Матэматыкі” дзеці старэйшага ўзросту “вандравалі” з задавальненнем, бо ўсе сустрэчы былі звязаны з рознымі відамі канструктара – геаметрычным, будаўнічым. Напрыканцы жыхары чароўнай краіны Матэматыкі падаравалі дзецям “Йохакуб”, з якога выхаванцы пабудавалі домік. Падчас гэтага будаўніцтва дзеці пазнаёміліся з элементамі планіметрыі і інжэнернай граматнасці. Аформілі (дэкарыравалі) домік з кубікаў з дапамогай наклеек.

Выкананне заданняў садзейнічала замацаванню ведаў пра лічбы ў межах дзесяці, пра геаметрычныя фігуры, спрыяла развіццю мыслення, увагі, умення арыентавацца ў прасторы, выхаванню цікавасці да матэматыкі, мэтанакіраванасці і ўпэўненасці.

 

Ілона ВАЛЕНЦЮКЕВІЧ,
выхавальнік
Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
 Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий