Навучанне замежнай мове ў летнім школьным лагеры – гэта добрая магчымасць павысіць свой узровень ведаў мовы ў кароткія тэрміны, атрымаць мноства самых прыемных уражанняў і адпачыць з карысцю.
На працягу апошніх пяці гадоў на базе гомельскай сярэдняй школы № 44 імя М.А.Лебедзева у перыяд канікул арганізавана змена “Лінгвісцёнак” для дзяцей, якія зацікаўлены вывучэннем англійскай мовы.
Сёлета ў атрад было залічана дзесяць навучэнцаў 5–6 класаў. Займаліся з імі восем настаўнікаў англійскай мовы нашай школы. Кожны настаўнік прыўнёс у работу лагера нешта сваё. Так, з Галінай Віктараўнай Грачачынай і Кацярынай Вячаславаўнай Міхалко хлопчыкі і дзяўчынкі весела спявалі англійскія песні і спаборнічалі ў караоке. З Кацярынай Аляксандраўнай Пімашэнка ладзілі традыцыйныя англійскія чаяванні. Пад кіраўніцтвам Марыны Мікалаеўны Левінай і Ніны Дзмітрыеўны Сіманчук змагаліся за званне лепшага “грамацея”. Крысціна Ігараўна Бароўская задумала і правяла з дзецьмі касцюмаваны конкурс “Мой любімы казачны герой”, а Наталля Барысаўна Карэта і Аляксандра Аляксандраўна Ларчыкава арганізавалі вольны час школьнікаў з вялікай колькасцю настольных гульняў, вядома ж, на англійскай мове.Акрамя гэтага былі квэсты, вясёлыя фізкультхвілінкі, фотапаляванне, гульні на інтэрактыўнай дошцы, тэматычныя малюнкі на асфальце, прагляды мультфільмаў і серыялаў, спартыўныя гульні.
Пра адпачынак у “Лінгвісцёнку” распавялі самі навучэнцы. У адзін з дзён яны атрымалі заданне апісаць свае ўражанні пра адпачынак у вершаванай форме.
Вольга РОЎБА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 44 імя М.А.Лебедзева Гомеля
Summer
The time to play
And we are happy
Аll the day.
I like to read
I like to play
I like to stady
Every day!
I like to jump
I like to run
I like to play
It`s very fun!
«Лингвистёнок»
Утром рано мы вставали,
На зарядку мы бежали,
По-английски мы болтали
И о «скрэтче» мы узнали.
Тесты длинные писали,
Времена мы повторяли,
В игры разные играли
И глаголы изучали.
Даже в «телек» мы попали!
Целый день мы обучались,
Ну а вечером – прощались…
Десять «умников» у нас!
Это просто высший класс!
Мы играем и поем,
Никогда не устаем!
Каждый день разнообразный,
Очень классный и прекрасный!
В этот лагерь каждый день
Нам бежать совсем не лень!
В лагере мы веселимся,
Улыбаемся, резвимся…
Дружно вместе мы играем
По-английски отвечаем.
Мы в фанты играем и песни поем,
Грамматику учим, рисуем мелком…
Мы лагерь наш любим и ценим всегда,
Ведь учат нас лучшие учителя!