Класнае мерапрыемства “Сябруй з фінансамі”

- 20:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У 4-м класе Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна ў рамках адкрыцця тыдня фінансавай граматнасці прайшло класнае мерапрыемства “Сябруй з фінансамі”.

Чацвёртакласнікі падзяліліся на дзве каманды “Фінансісты” – хлопчыкі і “Банкіры” – дзяўчынкі. Мерапрыемства прайшло ў форме гульні па станцыях. На станцыі “Казкі і грошы” дзеці ўспомнілі казкі і казачных герояў, якія нешта купляюць, прадаюць, збіраюць грошы ці мяняюць іх на што-небудзь (“Прыгоды Бураціна”). На станцыі “Эканамічныя загадкі” пазнаёміліся з цікавай навукай эканомікай. Дзеці па-даросламу разважалі пра тое, што такое заработная плата і як яны могуць дапамагчы бацькам эканоміць сямейны бюджэт.

Вельмі спадабалася дзяўчынкам і хлопчыкам станцыя “Грошык без ног, увесь свет абміне”. Тут яны даведаліся пра гісторыю ўзнікнення грошай і іх віды. Было вялікім здзіўленнем і адкрыццём для вучняў тое, што першыя грошы замянялі хатнія жывёлы, затым з’явіліся іншыя эквіваленты – ракавінкі, зубы сабак, пушныя звяркі. Таксама школьнікі даведаліся, калі і дзе з’явіліся першыя грошы з каштоўных металаў. А галоўнае – у ходзе абмеркавання дзеці падзяліліся сваімі думкамі пра тое, якую ролю грошы адыгрываюць у жыцці чалавека, як лепш імі карыстацца. Затым з задавальненнем склалі прыказкі і прымаўкі.

Падчас мерапрыемства навучэнцы шукалі адказы на пытанні: “Што добрага і што дрэннага, калі шмат грошай? А калі мала? Грошы трэба берагчы або марнаваць? Дзе можна і трэба захоўваць грошы?”.

З мэтай павышэння цікавасці дзяцей да тэмы і замацавання атрыманых уяўленняў былі прагледжаны серыі пазнавальных мультфільмаў “Азбука фінансавай граматнасці” з серыяла “Смяшарыкі”, дзе былі наглядна прадэманстраваны ўсе фінансавыя пытанні. У выніку перамагла каманда “Фінансісты”. Хлопчыкі абгрунтавалі гэта тым, што менавіта яны лепш умеюць кіраваць фінансамі.

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў дзяцей уяўленняў пра грошы, таварна-грашовыя адносіны, выхоўвала павагу да людзей розных прафесій, спрыяла пазітыўнай сацыялізацыі школьнікаў.

Фінансавая граматнасць адыгрывае важную ролю ў выхаванні. Чым раней дзеці даведаюцца пра ролю грошай у жыцці чалавека, тым хутчэй у іх сфарміруюцца карысныя фінансавыя звычкі.

 

Крысціна ІОДКА,
класны кіраўнік 4-га класа
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий