Сучасныя метады візуалізацыі інфармацыі разглядалі педагогі Кармяншчыны 

- 18:14ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Пасяджэнне Кармянскага раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры было прысвечана праектаванню навучальных заняткаў з выкарыстаннем сучасных метадаў візуалізацыі інфармацыі.

Пасяджэнне прайшло ў форме семінара-панарамы педагагічнага вопыту. Гэта форма прадугледжвае агляд сучасных праблем адукацыі, што забяспечвае развіццё навукова-педагагічнага мыслення ўдзельнікаў пасяджэння. Настаўнікі С.І.Каляда, В.В.Коўганава, Н.В.Малчанава і А.В.Нерынг запрасілі на адкрытыя ўрокі сваіх калег.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Святлана Каляда правяла ўрок па тэме “Прыстаўныя зычныя і галосныя гукі, іх правапіс”. Вучні правяралі сябе на добрую памяць і трывалыя веды, на ўменне лаканічна выказваць думку, на ўменне параўноўваць і супастаўляць, назіраць і рабіць высновы, а таксама прымяняць веды на практыцы.

Урок на тэму “Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс” правяла настаўнік Вольга Коўганава. Тып урока, формы і метады, дзейнасць настаўніка, арганізаванасць, творчы падыход да працы, атмасфера супрацоўніцтва дазволілі настаўніку дасягнуць акрэсленых задач урока, а вучням урок прынёс карысць, радасць і задавальненне.

Алена Нерынг правяла ўрок-падарожжа па касмічнай прасторы па тэме “Простыя колькасныя лічэбнікі, іх скланенне і правапіс”. На ўроку вучні наведалі планету Лічэбнік, атрымалі новыя веды, замацавалі іх у форме гульні.

Пасля наведвання і абмеркавання адкрытых урокаў усім настаўнікам беларускай мовы і літаратуры было прапанавана пазнаёміцца з тэарэтычным матэрыялам па вызначанай тэме, а таксама выканаць заданні практычнага характару. Педагогі падзяліліся інфармацыяй пра выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі ў адукацыйным працэсе.

 

Таццяна ЛЯВОНЕНКА,
кіраўнік ШМА сярэдняй школы № 1 г.п. Карма

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий