Выкарыстанне дыдактычных гульняў пры фарміраванні элементарных матэматычных уяўленняў у дзяцей дашкольнага ўзросту

- 9:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рознаўзроставай беларускамоўнай групе № 5 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы дзеці актыўна знаёмяцца з новымі дыдактычнымі гульнямі па фарміраванні элементарных матэматычных уяўленняў, распрацаванымі педагогамі групы.

У тэматычнай папцы прадстаўлены некалькі гульняў, задачамі якіх з’яўляюцца развіццё ўвагі, кемлівасці, дробнай маторыкі рук.

Гэтым разам на занятак па ФЭМУ да дзяцей зазірнуў Умнейка, які прынёс ім канверт. Але каб адкрыць і паглядзець, што ж там, дзецям трэба было адгадаць некалькі загадак, з якімі яны з лёгкасцю справіліся. З вялікай цікавасцю выхаванцы разглядалі гульню, а потым прыступілі да працы, кожны стараўся выконваць сваё заданне правільна і акуратна, нават дапамагаў сябру.

Выкарыстанне гульняў палепшыла ўспрыманне матэрыяла дзецьмі. Яны з весялосцю і лёгкасцю раскрывалі свае здольнасці, асвойвалі новыя навыкі і веды, развівалі памяць, назіральнасць, вучыліся разважаць.

Дыдактычныя гульні выклікалі ў дзяцей цікавасць да ведаў, пасільныя гульнявыя практыкаванні дапамаглі паверыць у сябе, у свае здольнасці. Дзякуючы гэтаму, радасць ад гульнявой дзейнасці паступова пераўтварылася ў радасць ад навучання.

 

Вікторыя ДЗЮРБАШ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий