Дзень англійскай мовы ў Поразаўскай сярэдняй школе

- 15:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Адной з традыцыйных форм пазакласнай работы ў Поразаўскай сярэдняй школе Свіслацкага раёна з’яўляецца правядзенне прадметных тыдняў і дзён. У гэтым навучальным годзе дзень англійскай мовы быў прысвечаны Паўночнай Ірландыі, якая, як вядома, уваходзіць у склад Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі.

Дзень англійскай мовы праходзіў у школе, калі ў Ірландыі святкуюць Дзень святога Патрыка. Добры настрой і станоўчы зарад на дзень вучні і настаўнікі атрымлівалі яшчэ перад пачаткам заняткаў. Кожнаму, хто заходзіў гэтай раніцай у навучальную ўстанову, вучні дарылі сімвал свята. Жадаючыя маглі атрымаць напісаныя на англійскай мове прадказанні на будучыню і перакласці іх змест з дапамогай вучняў – «перакладчыкаў».

Пасля першага ўрока вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у флэшмобе «Танцуем ірландскія танцы». На працягу дня школьнікі ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, каб атрымаць сімвалы Ірландыі і сімвалы свята. З вялікім задавальненнем яны прынялі ўдзел у квест-гульні “Знайдзі Лепрыкона” (як вядома, лепрыкон – фальклорны ірландскі персанаж, захавальнік скарбаў).

У фае школы была арганізавана выстава аўтэнтычных матэрыялаў, прысланых з Ірландыі: кніг, часопісаў, газет, брашур, паштовак і сувеніраў. У канцы дня былі падведзены вынікі свята. Пераможцы атрымалі “залатыя манеты” ад Лепрыкона.

Вучням спадабалася ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія стымулявалі іх пазнавальную дзейнасць і садзейнічалі пашырэнню кругагляду і далучэнню да культурнай спадчыны краін вывучаемай мовы.

 

Ала СУХАЧОВА,
Марыя ГАНЧАРОВА,
настаўнікі замежнай мовы
Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий