Першакласнікі на экскурсіі ў музеі міні-макетаў “Страчаная спадчына”

- 19:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Пад дэвізам “Канікулы з карысцю і цікавасцю” праходзілі канікулы навучэнцаў 1 “Б” класа сярэдняй школы № 3 Навагрудка, падчас якіх дзеці наведалі міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына” дзіцячай раённай бібліятэкі.

І дзецям, і дарослым заўсёды вельмі цікава даведацца пра гісторыю свайго горада, месца, дзе яны нарадзіліся і жывуць. Экскурсавод нагадала навучэнцам, што Навагрудак вельмі багаты гісторыяй, аднак шмат каштоўнасцей было страчана ў час войнаў і пажараў. Каб захаваць непаўторнасць роднага горада, мясцовым мастаком быў створаны міні-музей міні-макетаў Навагрудскай плошчы мінулага стагоддзя. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі займальнае падарожжа па рыначнай плошчы, паведаміўшы, што ў той час на плошчы было каля 100 розных крам і пабудоў.

Экскурсаводы распавядалі і паказалі на макетах, дзе былі гандлёвыя галерэі, гасцініца “Еўропа”, крамы, банк, аптэка. У аптэцы прадаваліся натуральныя лекі з травы. Жыхары горада, нават дзеці, маглі збіраць лекавыя травы на палях і здаваць іх у аптэку, каб атрымаць грошы. Тут была і “Булачная”, у якой кожны дзень прадаваліся толькі свежыя вырабы, а калі булачкі не распрадаваліся за дзень, то назаўтра іх проста раздавалі бясплатна ўсім жадаючым.

Хлопчыкi i дзяўчынкi пачулі шмат цікавых гісторый з жыцця жыхароў Навагрудка тых часоў. За кароткі час мы даведаліся шмат новага і цікавага пра свой горад. Навучэнцы правялі час з карысцю і цікавасцю. Як усё ж такі важна вывучаць гісторыю роднага краю, беражліва адносіцца да гісторыка-культурнай спадчыны!

 

Алеся МІНЧАНКА,
класны кіраўнік 1 “Б” класа
сярэдняй школы № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий