Віртуальнае падарожжа па шасці абласцях Беларусі

- 16:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна на вясновых канікулах традыцыйна працаваў аздараўленчы лагер “Беларусачка”. На працягу лагернай змены дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па шасці абласцях Беларусі.

Выхавальнікі лагера выкарыстоўвалі розныя формы работы: прагляд відэаролікаў, конкурсы малюнкаў, чытальнікаў, майстар-класы, але дзецям больш за ўсё спадабалася падарожнічаць.

Экскурсіі для дзяцей заўсёды звязаны з дарогай, поўнай новых уражанняў, з набыццём новых ведаў. Іх мы запланавалі загадзя і чакалі гэты дзень з нецярпеннем. Спачатку паўтарылі правілы паводзін у дарозе, у час экскурсій, затым узялі ўсё неабходнае і адправіліся ў падарожжа за новымі ведамі.

У рамках Года гістарычнай памяці выхаванцы лагера “Беларусачка” пабывалі на экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчым музеі “Дзеці ліхалецця” гарадскога пасёлка Наваельня. Вучні даведаліся пра дзяцей Дзятлаўскага дзіцячага прытулку, якія загінулі ад голаду і хвароб падчас акупацыі. Пра іх лёс і распавядае музейная экспазіцыя. Шмат цікавай інфармацыі можна даведацца з газет, фотаздымкаў і дзённікаў памяці, якія захоўваюцца ў музеі. Выхаванцы лагера актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу з экскурсаводам і даведаліся яшчэ больш пра аперацыю “Баграціён”.

 

Жанна АНТАНОВІЧ,
дырэктар аздараўленчага лагера “Беларусачка”
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий