“Папялушка” на англійскай мове, або Праз тэатр да вучобы

- 14:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Хто чым займаецца на канікулах, а вучні 5-га класа Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна пад кіраўніцтвам свайго класнага кіраўніка, настаўніка англійскай мовы Юліі Емельяновіч паспрабавалі сябе ў якасці артыстаў тэатра.

Тэатральная пастаноўка “Cinderella” (“Папялушка”), пастаўленая юнымі артыстамі, дазволіла і ўдасканаліць навыкі гаварэння на англійскай мове, і згуртаваць класны калектыў, і набыць шмат пазітыўных эмоцый.  

Сцэнарый быў складзены з улікам узросту дзяцей, што дазволіла дзецям расслабіцца, пазбавіцца страху, працаваць у сітуацыі поспеху. Канечне, не без праблем. Размеркаванне роляў для маленькіх артыстаў было яшчэ тым выпрабаваннем… А як крыўдна было за сябра, які, як на грэх, забыўся словы ў патрэбны момант ці не ў час падаў руку… Але пазітыўны настрой кіраўніка, добрыя словы і дапамога бацькоў дазволілі пераадолець усе перашкоды.

Спектакль пастаўлены. Акцёры шчаслівыя. Бацькі ганарацца сваімі дзецьмі. Відэа пастаноўкі нават накіравана на раённы конкурс тэатральных пастановак на замежнай мове. Але самае галоўнае – пяцікласнікі, не паспеўшы атрымаць асалоду ад гэтай пастаноўкі, ужо чакаюць наступнай.

 

Галіна ІСАЕНКА,
дырэктар Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий