Экскурсія выхаднога дня для вераб’евіцкіх школьнікаў

- 12:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Для вучняў 1–9-х класаў Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна была арганізавана экскурсія выхаднога дня ў Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

Навагрудчына – калыска паэта, тут ён нарадзіўся, тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады, тут Адам сустрэў сваё першае каханне. Прыгожыя краявіды, людзі Навагрудчыны натхнялі нашага славутага земляка на напісанне твораў, якія з годнасцю ўвайшлі ў скарбонку сусветнай культуры.

Дом-музей Адама Міцкевіча – гэта не толькі будынак, музейная экспазіцыя, але і музей пад адкрытым небам. Тут знаходзіцца флігель, альтанка, калодзеж, хлеў. А ў падземным пераходзе, які злучае дом з флігелем, праходзяць разнастайныя выставы.

Музейная экспазіцыя прадстаўлена рэчамі сям’і Адама Міцкевіча. На жаль, многія з іх  – копіі, з арыгіналаў – гэта акуляры і гадзіннік, якія памятаюць малога Адама.

Экскурсійны час праляцеў вельмі хутка. Па заведзенай традыцыі дзеці загадалі жаданне над калодзежам, кінулі манетку, каб яшчэ раз вярнуцца.

 

Марына НАГУЛЕВІЧ,
настаўнік абслуговай працы
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий