Інтэрактыўная гульня “Здароўе як лад жыцця”

- 18:30ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Мерапрыемствы шостага дня ў Поразаўскай сярэдняй школе Свіслацкага раёна садзейнічаюць папулярызацыі здаровага ладу жыцця і ствараюць атмасферу творчасці і ўзаемасупрацоўніцтва. Менавіта такі падыход быў выкарыстаны пры правядзенні інтэрактыўнай гульні “Здароўе як лад жыцця” для навучэнцаў 7-га класа.

Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана выстава кніг па тэме здаровага ладу жыцця, віктарына, творчыя заданні і конкурсы. Пытанні дапамаглі выявіць веды школьнікаў па тэме “Карысная і шкодная ежа”, а затым замацаваць іх падчас гульні ў “лато”, дзе навучэнцы “працавалі з харчовымі дабаўкамі”. Найлепшымі знаўцамі здаровай ежы сталі Данііл Нелюбовіч і Марк Здрадоўскі.

Праявіць творчыя здольнасці хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі ў конкурсе аратарскага майстэрства “Камп’ютар і здароўе. Шкодна ці карысна?”. Лепшымі школьнікі прызналі выступленні Дзіяны Штоп і Дзмітрыя Агейца. А затым рабяты стварылі флаеры “Здароўе вачыма сучаснага школьніка” і прадставілі іх сваім аднакласнікам.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, удзельнікі згадалі выказванне А.С.Макаранкі пра тое, што здароўе – гэта не падарунак, які чалавек атрымлівае адзін раз і на ўсё жыццё, а вынік свядомых паводзін кожнага чалавека ў грамадстве.

 

Марыя БЕЛАВА,
класны кіраўнік 7-га класа Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий