Навагрудскія выхаванцы развіваюцца ў творчасці

- 16:20ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка створаны куток творчасці, які дазваляе выхаванцам не толькі самастойна маляваць, ляпіць, канструяваць, але і вучыцца адкрываць і пазнаваць навакольны свет.

Каб цікавасць дзяцей не слабела, куток творчасці ўвесь час папаўняецца. У ім знаходзіцца шмат дыдактычных гульняў: “Чацвёрты лішні”, “Знайдзі і назаві колеры”, “Халодны – цёплы”, “Намалюй такую ж”, “Разразныя карцінкі”. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца “карцінная галерэя”, дзе выхаванцы яшчэ раз могуць сустрэцца са сваімі любімымі казачнымі героямі, вучацца разумець змест ілюстрацый, іх яркасць, адрозніваць сродкі выразнасці, аналізаваць мастацкія вобразы.

У кутку знаходзіцца шмат розных матэрыялаў і абсталявання: белая і рознакаляровая папера, кардон, пластылін, пэндзлікі, фарбы, трафарэты, размалёўкі рознай тэматыкі. У кутку размешчана шмат гульняў і практыкаванняў на развіццё дробнай маторыкі рук, пальчыкавыя гульні.

Усё гэта знаходзіцца ў даступным для дзяцей месцы, адпавядае ўзроставым і індывідуальным асаблівасцям, што дае магчымасць кожнаму знайсці занятак даспадобы. Выхаванцы ніколі не сумуюць, часта аб’ядноўваюцца ў невялічкія групы, у выніку чаго вучацца працаваць у калектыве, што безумоўна спрыяе творчаму ўяўленню, разумоваму развіццю, развіццю індывідуальных асаблівасцей, ступені самарэалізацыі, уменню дамаўляцца паміж сабой, пачуццю калектывізму.

А самае галоўнае – дзеці вучацца планаваць вольны час, развіваць унутраную актыўнасць, у іх зараджаецца ўменне не толькі адчуваць прыгожае, але і ацэньваць яго.

                                                                                                

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий