Фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця абмеркавалі ўдзельнікі метадычнага аб’яднання

- 9:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна прайшло метадычнае паседжанне настаўнікаў, якія выконваюць функцыю класнага кіраўніка.

Тэма паседждання была вельмі важная і актуальная – “Фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, адносін да свайго здароўя як да каштоўнасці”.

Пагаршэнне здароўя дзяцей школьнага ўзросту ў цэлым па краіне стала не толькі медыцынскай, але і педагагічнай праблемай. Таму адной з важных выхаваўчых задач у працы класнага кіраўніка становіцца фарміраванне здаровага ладу жыцця школьніка.

Трэба стаць арганізатарам, каардынатарам сумеснай творчасці дзяцей, бацькоў, настаўнікаў, медыкаў, якая б дапамагла кожнаму дзіцяці ўсвядоміць здароўе як самакаштоўнасць, выбраць здаровы лад жыцця, падтрымліваць і развіваць дзіцячыя ініцыятывы ў гэтай галіне. Настаўнікі дзяліліся вопытам па гэтым пытанні, распавядалі пра свае напрацоўкі.

У рамках паседжання ўдзельнікі наведалі класную гадзіну ў 6-м класе (класны кіраўнік А.М.Амельяновіч). Вучні вельмі цікава, у гульнявой форме, адказвалі на пытанні настаўніка, расказвалі пра шкодныя звычкі і пра тое, як прытрымлівацца здаровага ладу жыцця. Напрыканцы ўрока школьнікі стварылі калаж з прапановамі па ЗЛЖ.

 

Іна КАЗЛОВІЧ,
кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий