Тыдзень філалогіі ў навагрудскай школе

- 9:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Тыдзень філалогіі прайшоў у сярэдняй школе № 7 Навагрудка.

У рамках тыдня ў школе праходзіў дзень фальклору “Чароўная скарбонка”. Каманды вучняў 9-х класаў з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў квэст-гульні “Чароўная скарбонка”. Падлеткам на розных этапах квэсту былі прапанаваны рэбусы, крыжаванкі, іншыя заданні на веданне беларускай лексікі, звязанай з музейнымі экспанатамі, размешчанымі ў школе. На працягу ўсёй квэст-гульні ў каманд быў моцны дух саперніцтва і панаваў добры святочны настрой.

А для самых маленькіх навучэнцаў школы – першакласнікаў – прайшла экскурсія “Будзем беларусамі” па школьным музеі. Некаторыя дзеці ўпершыню бачылі прадметы побыту нашых далёкіх продкаў, з цікавасцю дазнаваліся пра прызначэнне і назвы прылад працы, што выкарыстоўваліся жыхарамі Навагрудчыны шмат гадоў таму. Асабліва спадабалася вучням, што ў школьным музеі “Будзем беларусамі” дазваляецца патрымаць старажытныя рэчы ў руках і быццам бы адчуць подых далёкай гісторыі.

 

Валянціна МАНЮК,
класны кіраўнік 9 А класа
сярэдняй школы № 7 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий