У летнім школьным лагеры “Дружба” сярэдняй школы № 5 Смаргоні чарговы дзень прайшоў на “Вуліцы краязнаўцаў”.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь вялася праца, накіраваная на выхаванне пачуцця любові і павагі да сваёй краіны, гонару за родны край, развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў.
Падчас інтэлектуальнай віктарыны “Мая краіна – Беларусь” дзеці пазнаёміліся з гісторыяй нашай Радзімы, даведаліся пра галоўныя дзяржаўныя сімвалы краіны і асаблівасці нацыянальнага адзення. Затым адправіліся ў вясёлае завочнае падарожжа па Рэспубліцы Беларусь, дзе даведаліся шмат цікавага пра вадаёмы, жывёл, расліны, якія растуць на тэрыторыі Беларусі, а таксама пра беларускія народныя святы.
З вялікай цікавасцю дзеці прымалі ўдзел у настольнай гульні “У сiмвала шмат iмёнаў”. З гульні дзеці даведаліся пра прыродныя сімвалы Беларусі: сасну, лён, васілёк, канюшыну, зубра і бусла.
Дзеці зусім не стаміліся і ўвесь дзень заставаліся энергічнымі і радаснымі. Дзякуючы ўзаемаразуменню і добраму настрою, дзень прайшоў займальна і пазітыўна.
Марына БАДНАРУК,
выхавальнік сярэдняй школы № 5 Смаргоні