Дарогамі герояў Смаргонскай зямлі праехалі школьнікі

- 15:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Маладзёжны велапрабег “Дарогамі герояў Смаргонскай зямлі” быў прысвечаны 77-й гадавіне Вялікай Перамогі і 100-годдзю піянерскага руху.

У велапрабегу прынялі ўдзел больш за сорак чалавек. Гэта актывісты грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, раённага дзіцячага парламента, а таксама члены валанцёрскіх атрадаў школ горада.

Сустрэліся ўдзельнікі велапрабегу ў Каранях, каля помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут актывістаў віталі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Алёна Барташ, загадчыца аддзела дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў Смаргонскага РЦТДМ Жанна Кутко, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Сарока і актывістка раённага дзіцячага парламента Сафія Вяроха. Удзельнікі велапрабегу ўсклалі кветкі да падножжа помніка і ўсталявалі лампаду памяці, хвілінай маўчання ўшанавалі тых, каго няма побач з намі, хто змагаўся за мірнае неба.

Пасля гэтага юныя смаргонцы накіраваліся ў цэнтр горада, да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан. Тут дзяцей павітала старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Голдыцкая.

Усталявалі лампаду памяці і ўсклалі кветкі ўдзельнікі велапрабегу і да падножжа помніка вызваліцелям Смаргоні “Пераправа”.

Маладыя людзі пабывалі на Алеі памяці спаленых вёсак Смаргонскага раёна. Там яны павязалі чырвона-зялёныя стужкі на кусты каліны – у памяць пра тых, хто пацярпеў пакуты і страты ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Моладзь заўсёды будзе захоўваць памяць пра гісторыю сваёй краіны, памятаць герояў вайны і імкнуцца быць годнымі памяці сваіх продкаў.

 

Жанна КУТКО,
загадчыца аддзела дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў
Смаргонскага РЦТДМ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий