Псіхалагічны трэнінг “Сям’я: ад “Я” да “Мы”

- 13:03Психологическая помощь

Трэнінг дапаможа лёгка і неназойліва пазнаёміць дзяцей дашкольнага ўзросту з сямейнымі каштоўнасцямі, функцыянальнымі ролямі членаў сям’і і канструктыўнымі ўзаемаадносінамі паміж імі.

Вольга ТУРУТА,
педагог-псіхолаг
ДУА “Санаторны яслі-сад № 9 г. Смаргоні”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Мэты:

– развіваць у дашкольнікаў уяўленне пра сваю сацыяльную ролю ў сям’і;
– фарміраваць пачуццё прыналежнасці да сям’і і адзінства з ёй;
– выхоўваць у дзяцей станоўчыя адносіны, любоў і прывязанасць да блізкіх людзей.

Узроставая катэгорыя: дашкольнікі сярэдняга і старэйшага ўзросту.

Працягласць: 25–30 хвілін.

Матэрыял: фарбы, алоўкі, каляровая і белая папера, шпалеры, кардон, пустыя каробкі, прыродныя матэрыялы, канструктары (па жаданні псіхолага можна выбіраць адзін любы матэрыял).

 

Ход трэнінгу

Псіхолаг: Давайце ўсе разам скажам адно аднаму “Добры дзень!”, а затым памахаем рукой. Вельмі прыемна вас бачыць. Сёння мы правядзём занятак у фармаце трэнінгу. Але спачатку давайце ўспомнім правілы групы.

1) Правіла круга: мы слухаем кожнага, хто гаворыць, не перабіваючы.

2) Правіла “Стоп”: хто не хоча выказваць сваю думку – гаворыць слова “Стоп”.

3) Правіла “Я”: кожны выказвае свае ўласныя думкі. Галоўнае, каб яны былі шчырыя.

 

І Міні-лекцыя “Сям’я – гэта”

Псіхолаг: Сям’я – аб’яднанне асоб, звязаных паміж сабой маральнай і матэрыяльнай агульнасцю і падтрымкай, вядзеннем агульнай гаспадаркі, правамі і абавязкамі, якія вынікаюць са шлюбу, блізкага сваяцтва, усынаўлення. Такое тлумачэнне дае слоўнік.

Сям’я – самае галоўнае ў жыцці для кожнага чалавека. Гэта блізкія і родныя людзі, тыя, з каго мы бяром прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Назавіце, калі ласка, членаў сваёй сям’і. (Кожны ўдзельнік па чарзе называе членаў сваёй сям’і).

 

ІІ Асацыяцыя “Для мяне сям’я – гэта…”

Псіхолаг: Зараз кожны з вас назаве, якую асацыяцыю вызывае слова “сям’я”. Напрыклад, сям’я – гэта цяпло, бацькі, смех і г.д. Словы не павінны паўтарацца. (Усе асацыяцыі выпісваюцца на ватман. Калі ўдзельнік не гатовы назваць варыянт адказу адразу, ён можа прапусціць сваю чаргу і сказаць слова ў канцы).

 

ІІІ “Я пабудую дом, у якім бы хацеў жыць”

Загадзя псіхолаг падрыхтоўвае розныя матэрыялы: фарбы, алоўкі, каляровая і белая папера, шпалеры, кардон, пустыя каробкі, прыродныя матэрыялы, канструктары. Кожны з дзяцей выбірае сам, якім спосабам і з дапамогай якога матэрыялу стварыць свой дом. (У час “будоўлі” гучаць дзіцячыя песні пра сям’ю. Напрыклад, “Пусть вседа будет солнце”, “Моя семья” і г.д.)

Пасля заканчэння працы дзеці сумесна разглядваюць пабудаваныя імі дамы. Кожны “аўтар-архітэктар” расказвае пра свой дом.

 

Рэфлексія:

Пытанні ўдзельнікам:

1. Што азначае прымаўка “У гасцях добра, а дома лепш”?

2. Якіх было больш асацыяцый са словам “сям’я” – пазітыўных альбо негатыўных?

3. Што вы адчуваеце зараз?

 

Рытуал развітання

Усе ўдзельнікі становяцца ў круг. Бяруцца за рукі, гучна кажуць: “Усім жадаем усяго добрага”, – і хлопаюць у далоні.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий