Вучні гімназіі № 4 Брэста прынялі ўдзел у абласным фестывалі тэатральных калектываў на замежнай мове, дзе выступілі з пастаноўкай “Аліса ў краіне цудаў”, за якую атрымалі дыплом ІІІ ступені ў сваёй узроставай катэгорыі.
Дзеці добра паказалі сябе ў якасці акцёраў, па-майстэрску ўвасобіліся ў вобразы персанажаў, прадэманстравалі высокі ўзровень валодання англійскай мовай.
Тэатральна-гульнявая дзейнасць – адна з эфектыўных форм работы пры навучанні замежнай мове, якая дазваляе без прымусу развіваць камунікацыйныя ўменні і навыкі, заахвочвае да імправізацыі і творчага пошуку, дорыць станоўчыя эмоцыі.
Гімназісты наведваюць заняткі па інтарэсах “Юны тэатрал”, дзе пашыраюць і паглыбляюць веды, уменні і навыкі ў іншамоўнай камунікацыйнай дзейнасці, знаёмяцца з культурай англамоўных краін. Разам з настаўнікам працоўнага навучання В.М.Парчуком і бацькамі вучняў вырабляюць дэкарацыі.
На занятках дзеці знаёмяцца з азамі тэатральнага мастацтва, удзельнічаюць у тэатралізаваных пастаноўках і гульнях, дзе адточваюць артыстычныя здольнасці.
Таццяна БОБІЧ,
настаўнік англійскай мовы гімназіі № 4 Брэста