Падарожжа дашкольнікаў у краіну бяспекі

- 14:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены дзень бяспечнага дарожнага руху.

Мэтай правядзення гэтага дня было фарміраванне ў дзяцей асэнсаваных, адказных адносін да выканання правіл асабістай бяспекі, узбагачэнне ведамі, уменнямі і навыкамі, неабходнымі ў экстрэмальных сітуацыях. Для гэтага ў групе створана развіваючае асяроддзе, дзе размешчаны наглядны і дыдактычны матэрыял, які выкарыстоўваецца не толькі ў спецыяльна арганізаванай але і ў самастойнай дзейнасці дзяцей. Усе матэрыялы сабраны з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей выхаванцаў.

Дзень бяспекі дарожнага руху быў прысвечаны практычнаму прымяненню правіл. З выхаванцамі была праведзена экскурсія на вуліцы горада, падчас якой дзеці назіралі за дарожным рухам, замацоўвалі правілы, рабілі пэўныя высновы, аналізуючы паводзіны пешаходаў, правільнасць і памылкі падчас руху на дарозе. Пасля экскурсіі разам з дзецьмі мы вырашалі кейсы на тэму “Бяспека на дарозе”. Кейс-тэхналогія прыйшлася да спадобы дзецям. Працуючы з кейсамі, выхаванцы абмяркоўвалі атрыманую інфармацыю, разважалі, знаходзілі розныя варыянты рашэння праблемы, даказвалі правільнасць рашэння той ці іншай сітуацыі.

Для засваення атрыманай сітуацыі дзеці мелі магчымасць творча праявіць свае здольнасці, атрыманыя навыкі і ўменні ў інсцэніроўцы казкі “Калабок на вуліцы горада”, што ў чарговы раз дазволіла дзецям разам адшукаць выйсце з цяжкага становішча, разам пазнаваць і ў гульнёвай форме прымяняць веды правіл дарожнага руху на практыцы.

Напрыканцы дня бяспекі дзеці гулялі ў рухомыя гульні “Верабейчык і аўтамабіль”, “Самалёты”, “Чырвоны, жоўты, зялёны”, сюжэтна-ролевую гульню “Дарога”, канструявалі дарогу для машын, разглядалі ілюстрацыі, адгадвалі загадкі, складалі альбомы “Мая бяспека”, “Правілы асабістай бяспекі”, якія і далей будуць дапаможнікамі ў фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін у розных сітуацыях.

Дзякуючы планамернай рабоце выхаванцы набылі вялікі багаж ведаў пра правілы дарожнага руху, атрымалі навыкі звароту па тэлефоне экстрэмальнай дапамогі. А самае галоўнае, што ў дзяцей выхоўваюцца такія пачуцці, як дабрата, спагадлівасць, чуласць, жаданне прыйсці на дапамогу.

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий