Таццяна Антропава – фіналістка абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Прафсаюзны лідар”

- 9:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

На працягу навучальнага года настаўнікі сярэдняй школы № 7 Навагрудка прымалі актыўны ўдзел у разнастайных конкурсах. Было шмат узнагарод, дыпломаў, грамат і планаў на будучыню. Чарговае мерапрыемства паклікала навагрудскіх педагогаў у Гродна, дзе адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурса “Прафсаюзны лідар” Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Для кожнага педагога прафсаюз – гэта не проста арганізацыя, а надзейная абаронца правоў усіх яе членаў. Больш за дзесяць гадоў у сярэдняй школе № 7 Навагрудка нязменным лідарам прафсаюзнай арганізацыі застаецца Таццяна Антропава. Толькі сапраўдны лідар можа сплаціць і павесці за сабой калектыў, які налічвае больш за 80 педагогаў. Толькі крэатыўны супрацоўнік, які ідзе ў нагу з часам, мог атрымаць перамогу над 20 удзельнікамі двух папярэдніх этапаў конкурса і выйсці ў фінал.

Конкурс пачаўся з прыгожай песні “Мы разам”, якая стварыла ўрачысты настрой. Гэтыя словы аб’ядноўвалі ўсіх прысутных у зале педагогаў. З пажаданнямі перамогі выступіла старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышачка, а таксама Ірына Емілоўская – пераможца абласнога і ўдзельніца рэспубліканскага конкурсу 2018 года.

Таццяна Антропава ўдзельнічала ў намінацыі лідар (старшыня) пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы дашкольнага, сярэдняга агульнага навучання. Спаборніцтвы праходзілі ў тры этапы. Дванаццаць крэатыўных, творчых і неверагодна таленавітых прафсаюзных лідараў змагаліся за перамогу. Кожны ўдзельнік павінен быў даказаць, што ён лепшы не толькі на словах, але і ў справах, захапленнях, у веданні законаў.

У напружанай барацьбе Таццяна Вітальеўна стала фіналісткай абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Прафсаюзны лідар”, з чым мы яе і віншуем.Так трымаць!

 

Таццяна ГАЎРЫЛКА,
настаўнік-дэфектолаг
сярэдняй школы № 7 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий